it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 07


гэты кусок гаўна хочуць збудаваць насупраць гандлёвага дома на Нямізе, за ідыёцкімі домікамі-падзелкамі, якія стаяць ужо цяпер. якімі трэба быць убогімі калхозьнікамі, каб прапаноўваць такое?

перапост з facebook Сяргея Харэўскага
Да Нацыянальнага фэсту архітэктуры «Мінск-2011» у Палацы мастацтваў выстаўленыя праекты сталіцы. Сярод іх і прапанова „Минскгражданпраекта“ для Нямігі. За пошлым фасадам а-ля старына плянуюць паставіць шматавярховы гмах зь люстранога шкла. Дзеля гэтага праектант Дулевіч гатовы зьнішчыць любы помнік дойлідзтва. Трэба разумець, дом па Рэвалюцыйнай 24-24а) давядзецца зьнесьці каб паставіць такі вось "шэдэўр". Як выявілася, гэта і ёсьць сутнасьць усяго праекту і сутнасьць аляпаватых падзелак на Нямізе. Гэта мяне проста абразіла, таму што яшчэ ад 2007году былі публікацыі ў „Советской Белоруссии“ Bіктара Корбута http://pda.sb.by/post/57654/, дзе ў самай хвалебнай манеры, не шкадуючы пустых словаў, расьпісвалася, як гэта будзе здорава, калі збудуюць тое, што заплянавана. У часопісе „Архитектура и строительство Беларуси“ быў відавочна заказны матэрыял „Немига: между прошлым и настоящим“http://ais.by/story/2612, дзе таксама ўслаўляўся гэты праект, наколькі ён нам патрэбны. Былі дзясяткі іншых публікацый. То бок — быў прадуманы PR гэтаму праекту з мэтай заспакоіць грамадзтва. А насамрэч подла падманвалі. Таму што ня трэба быць абазнаным у архітэктуры, каб зразумець, што гэтая заплянаваная спаруда пакладзе рэальны цень ледзь не да праспекту. І на ўвесь двор на рагу Інтэрнацыянальнай и Гарадзкога вала працягваюць грувасьціць немаведама што... І тады які сэнс рэстаўраваць, узнаўляць дамкі на вуліцах Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і г.д., у ценю гмахаў? Большай падступнасьці чакаць ужо не выпадае... Выглядае, давяраць цяперашняму чынавенству нельга ў прынцыпе.

Тэгі: