it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 26

перадрук з Радыё Свабода, арыгінал ТУТ

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Саўка:
Ну вот, мяне і легалізавалі!
Мяне прызналі на адном партале.
І дажэ аснавацелем-аццом
Я назван “гасударсьцьвенным ліцом”.

Яны мяне зь юрыстам правяралі
Лінейкай мяне доўга абмяралі
І ўзьвешвалі. І вот в канцэ канцоў
Я прызнан гасударсьцьвенным ліцом.

А думаў я: сяджу у іспалкоме,
Ня нужан нікаму, ну, Грышкі кроме…
Эй, слышыш, Грыша? Ты цяпер фантом,
А я стаў гасударсьцьвенным ліцом.

Вязіце мяне ў баню паскарэе!
Пускай мяне там ублажаюць феі!
Пляваць на абручальнае кальцо!
Я ж прызнан гасударсьцьвенным ліцом!

Давай-давай! Нясіце мне падаркі!
Курвуазье, Мартэль, Зяніт і Паркер.
В рэальнасьць вы мой ваплаціцлі сон –
Я прызнан гасударсьцьвенным ліцом.

Прыдворныя, сагнулі, ну-ка, шэйкі!
Я скора стану вышэ Лукашэнкі!

Аўтар: Не, Савелій, гэтак ня пойдзе. Вы зарываецеся. Я змушаны вас вярнуць у віртуальную рэчаіснасьць.

Саўка: А ты хто такой? На калені!

Аўтар: Я – аўтар. Я тут галоўны. Так што…

Саўка (сумна): А-а… Аўтар. А я ужэ думаў, што я – разьвірту… разьвітру… разьвіртуа...

Аўтар: Вось і правільна. Разьвітваемся, сканчаем перадачу.

Саўка: Да сьвіданія. Грыша, тыт тут?

Грышка: А дзе ж мне быць? Тут я.

Саўка: Ну, пайдзём, мой друг…

Грышка: Пайшлі.

Тэгі: