it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 25

+ ДАДАЛІСЯ АПРАЎДАНЬНІ ТУТБАЮ

Вольскага адключылі ад эфіру

Он-лайнтрансляцыя канцэрту Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале TUT.BY-ТВ на палове была спыненая.

«Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзеквацца зь дзяржаўных асобаў», — сказаў «Тузіну Гітоў» гэнеральны дырэктар TUT.BY Юры Зісер. Самому Вольскаму пра спыненьне трансляцыі паведамілі толькі, калі ён выйшаў са студыі пасьля гадзіннага эфіру.

Сустрэча зь Лявонам Вольскім ў жывым эфіры на партале TUT.BY-ТВанансавалася ў 14.00 25 кастрычніка. Меркавалася зладзіцьон-лайнпрэзэнтацыю яго кнігі «Міларусь», а таксама канцэрт зь лепшых песень. У час размовы Вольскі згадаў пра сытуацыю, у якой апынуўся яго калега Сяргей Міхалок, а таксама паразважаў наконт таго, што прагляд дзяржаўных тэлеканалаў уяўляе зь сябе сэанс мазахізму. Калі справа дайшла да выкананьня песень з праекту «Cаўка і Грышка»,он-лайнтранляцыю вырашана было спыніць. Але самому Лявону пра гэта не сказалі — размова ды канцэрт у студыі працягваліся яшчэ з паўгадзіны. Неўзабаве ўся інфармацыя, датычная гэтай прэзэнтацыі, была выдалена з старонак TUT.BY.

«У нас ніколі яшчэ не здаралася падобнага, — прызнаўся ў інтэрвію „Тузіну Гітоў“ гэнеральны дырэктар TUT.BY Юры Зісер. — Але мы мелі падставы, каб прыпыніць трансляцыю, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзеквацца зь дзяржаўных асобаў. Мяркую, што гэта недагляд нашых супрацоўнікаў. Надалей будзем заклікаць іх больш старанна і пільна рыхтавацца да эфіру».

Рэдактар TUT.BY Марына Золатава патлумачыла, што частка інтэрвію Вольскага «супярэчыла канцэпцыі парталу». Яна ўдакладніла, што справа тычыцца адной зь песень, але не назвала якой менавіта.

Сам Лявон Вольскі прызнаўся ў размове з ТГ, што нават трохі разгубіўся, калі даведаўся, колькі вэрхалу нарабіў яго выступ на TUT.BY.

«Мне нават цяжка ўявіць, што дало падставы для адключэньня эфіру. З майго боку не гучала заклікаў да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу, не абразаўсамі-ведаеце-каго, не было аніякіх дзеяньняў сэксуальнага характару і не лаяўся я, здаецца. Магчыма, проста моцна размахваў рукамі, гэта ў нас цяпер таксама небясьпечна». Выканаўца дзівіцца таму, што такую рэакцыю ў кіраўніцтва TUT.BY магла выклікаць яго песьня «Маналёг Саўкі» — гумарэска пра тое, як старшыня выбарчай камісіі выпадкова трапіў пад зачыстку пасьля прэзыдэнціх выбараў. Трансляцыю спынілі менавіта падчас яе выкананьня.

«Канечне, мне непрыемна, што здарылася такая сытуацыя. Магло быць звычайнае інтэрвію, а такім захадамі будзе нагнятацца хваравітая цікавасьць, што прывядзе зусім да адваротнага эфекту», — зазначыў Лявон.

Рэдакцыя TUT.BY усё ж абяцае выкласьцівідэа-канцэрті размову зь Лявонам Вольскім. Ужо ў адрэдагаваным выглядзе.

АПРАЎДАНЬНІ ТУТБАЮ

Тэгі: ,