it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 25

 

 

адкажыце на глупае пытаньне: ці зьяўляецца ніжні здымак часткаю верхняга, ці выразаны ён зь верхняга? зь мяне робяць ідыёта і кажуць, што не.


мяне пытаюцца ўпэўніць, што здымак яны не кралі, а выразалі вось з гэтага свайго.

раз пайшла такая гаворка, паглядзіце яшчэ раз на першыя два здымкі. па пунктах:

1. скотч у левым ніжнім куце. фізычна немагчыма наляпіць на 2 розныя абвесткі скотч з найменьшымі загібамі, якія апынуліся б ідэнтычнымі, пры гэтым яшчэ і падціснуўшы ды ўздыбіўшы саму паперку.

2. скотч у верхнім левым куце: тое самае

3. маркер. можна доўга аналізаваць і прыйсьці да высновы, што міліметр у міліметр супадае.

4. САМАЕ ГАЛОЎНАЕ: КАФЛЯ. бяда крадуноў, што абвестка вісела на кафлі, а не на аднатонных шпалерах. лініі кафлі, як вы бачыце, супадаюць цалкам. а вось на іх фотцы, адкуль яны нібыта і выразалі абвестку, кафля прайшла пад ёй па-іншаму.

ВЫСНОВА. мне да лямпачкі, калі з блога бяруць і выкарыстоўваюць фоткі. але калі, па-першае, зь іх спецыяльна выразаюць лагатып, а па-другое, пачынаюць даказваць, што гэта "мы самі сфоткалі" -- гэта не робіць гонару аўтару-крадуну.

скрадзеная фотка была выкарыстана 21 кастрычніка ВОСЬ ТУТ

а вось мая публікацыя за 4 кастрычніка

я хачу зьвярнуць увагу, што я НЕ МАЮ ніякіх прэтэнзый да гэтай ГАЗЭТЫ І САЙТА. я іх ведаю, гэта мілыя і сумленныя людзі.

шкада, што ім не заўжды патрапляюцца такія ж аўтары.

Тэгі: