it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 20

мае гомельскія сябры не паехалі ў вясельнае падарожжа на мора, а махнулі ў Львів. а цяпер вырашылі падзяліцца фоткамі. з радасьцю публікую (камэнтары іхныя)

у цэнтры Львова багата разнастайных помнікаў. Гэта помнік “бацькам” (але ў кампазіцыі толькі адзін “бацька”, які працаваў у Львове, другім можа стаць той хто сядзе на зэдлік) газавай лямпы - Яну Зэгу і Ігнацію Лукасевічу. Дык вось, у століку мы ўбачылі шухлядку, ну я яе і пацягнуў – апынулася яна саппраўдная. Там былі дробныя ўкр. капейкі і нашыя 20 рублёў, але на фота бачна ў якім стане. У нас з сабою было трохі бел. грошай – самай дробнай апынулася 100-ка. Яе і паклалі… а пасьля агледзілі, што на ёй было напісана. Сьмяяліся доўга))))))

адзін з асноўных турыстычных кропак Ільвова – помнік Адаму Міцкевічу.

тыльны бок помніка – герб Рэчы Паспалітай

будынак на вуліцы Кіеўскай

вось ё там такая вуліца (ёсьць яшчэ вуліца Купалы, праўда на яе не пасьпелі патрапіць)

Шыльда ў гонар памяці Тадэвушу Касьцюшку (засталася йшчэ з улады польскіх часоў, аб чым і сьведчыць надпіс)

 

Тэгі: