it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 11

КАЛІ ЛАСКА, КАЛІ СЯРОД ВАШЫХ ЗНАЁМЫХ ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ З АЗНАЧАНЫХ ГАРАДОЎ, ПЕРАДАЙЦЕ ІМ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста.

Прымаюцца ахвочыя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі). Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень у суботу ці нядзелю ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар-класы да вядучых беларускіх журналістаў.

У Школе маладога журналіста вы:

- атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;

- навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;

- атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;

- навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.

Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”).

Працы навучэнцаў будуць друкавацца ў “Рэгіянальнай газеце” ды на сайце газеты www.rh.by

 

Устаноўчы занятак адбудзецца у нядзелю 16 кастрычніка а 12 гадзіне ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.

Дадатковая інфармацыя і запіс у Школу:

(8-025) 684-2006

labadzenka@gmail.com

skype: labadzenka

Тэгі: ,