it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08


калі адкрыцьцё прымяркоўваць ці к сядзьмому наябра ці к дню горада -- нічога з гэтага не выходзіць. звычайная гнілая савецкая паказуха -- адкрыць, паказаць таму, хто зьбіраецца жыць 90 гадоў -- і назаўтра закрыць, каб дарабляць.
так і тут. праўда, закрылі не цалкам -- у сэнсе, што вакзал дзейнічае. але недаробленым выявілася практычна ўсё. праўда, скарга №1 частковы плён дала -- цяпер прыбыцьцё/адбыцьцё аўтобусаў абвяшчаюць і па-беларуску таксама.

на здымку -- бухвэт колькі дзён таму.

нагадаю, у першы дзень працы вакзала. калі я пісаў гнюсную кляўзу, ён выглядаў во так:


там ляжалі колькі буцікаў і недаедзеных на адкрыцьці дзядзькамі ў пінжаках кексаў.

расклад аўтобусаў пасьля адкрыцьця выглядаў найшчыльнейшым чынам.

а цяпер раскалупалі абратна і дарабляюць. карацей, папуколі паказалі дэкарацыі.

а тут быў газэтны шапік. яго я на адкрыцьці ня сфоткаў -- напраўду не чакаў, што і ён -- дэкарацыя!..

стабільнасьць-дзябільнасьць у дзеяньні!

Тэгі: