it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07


вы ніколі не пісалі на карэнчыках тоўстых кніг? напрыклад, на карэнчыку слоўніка -- каб нехта ў школе выпадкова ці наўмысна не пакінуў яго сабе.
днямі ў Навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (пры Акадэміі навук) напаткаў грэцка-французскі слоўнік 1858 года з бібліятэкі Нясьвіскага замку. на карэнчыку -- "J.R.". як гэта міла і нечакана -- прывет, якому 150 гадоў!
Ежы Радзівіл -- дзядуля пані Эльжбеты, бацька Альбрэхта Радзівіла. нарадзіўся ў 1860 годзе, памёр у 1914.
то бок, калі ён нарадзіўся, гэты слоўнік ужо выйшаў -- і патрапіў у замкавую бібліятэку. потым Ежы вырас -- і стаў вывучаць грэцкую. Ежы, відавочна, вучылі запрошаныя на дом настаўнікі -- таму небясьпекі, што аднакласьнікі сьцягнуць слоўнік, не было. аднак Ежы ўсё адно праставіў на карэнчыку свае ініцыялы -- можа, у задуменьні пра будучыню ці прамінулае?..

Тэгі: