it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01

з Прагі да Крумлава ехаць тры з паловай гадзіны. наўпроставага цягніка няма. але калі на вакзале сказаць "мне да Крумлава", квіток вам прададуць. да Будэёвіц даедзеце нармалёвым цягніком, а ў Будэёвіцах хвілін праз 10 перасядзеце на сьмешны тарантас з 1-2 вагончыкамі.


Крумлаўскі замак -- другі па велічыні ў Чэхіі пасьля Праскага Граду

замак, які нібыта вырастае са скалы, страшэнна прыгожы, таму выбачаюся, што нафоткаў яго з усіх бакоў.

калі мы былі ў Крумлаве, на галоўнай плошчы праходзілі мясцовыя Дажынкі -- з дранікамі, кілбаскамі, бражкаю, пляскамі і кірмашом народных вырабаў. шмат можна было пабачыць во такога традыцыйнага шкла.

бакальчыкі

дзеткі-лісточкі

уміленыя бабулі-дзядулі

рэстаўратары паказалі, што пад нізам быў такі самы малюнак.

дом са старадаўнімі фрэскамі

на гэтым доме самая старая фрэска

гэты вершнік скача да нас з XV стагодзьдзя

у музэі прыкольны экран, у які можна тыкаць пальцамі. выбіраеце зьверху эпоху і пачынаеце "апранаць герояў". апранулі правільна -- зарабілі тры птушачкі збоку і воплескі суфлёра.

напамін пра 1968 год, калі савецкія бандыты на танках душылі Чэхію

Піета, 1500 год

замкавая капліца. дарэчы, ахтунг! каля замкавай касы вісяць расцэнкі. можна замовіць адную з двух экскурсій (паказваюць розныя часткі замка асобна, каб больш грошай накасіць). дык вось, па-ангельску напісана, што квіток на кожную зь іх каштуе 150 крон (75 тысяч). плюс 380 крон (190 тыс) за барочны тэатар. карацей, каб паглядзець замак, выкладвайце 680 тысяч за дваіх. і тут фішка: у допісе па-чэску кошты ЎДВАЯ МЕНЬШЫЯ! высьветлілася, што ангельскія" цэны маюць на ўвазе, што вам дадуць ангельскамоўнага экскурсавода -- за гэта і двайная аплата. у выніку, мы выбралі адзін маршрут -- той, дзе залатая карэта, і схадзілі за 150 тышч на дваіх.

тая самая залатая карэта, на якой Шварцэнбэргі рысаваліся перад Папам у Ватыкане

інтэр'ер замка

як вам "мосьцік"?

крэслы цікавай формы

касьцёл Сьвятога Віта. усярэдзіне чамусьці фоткаць забаронена. (зрэшты, і ў замку забаронена, але ў касьцёлах я не наглею)

Тэгі: , ,