it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

перадрукоўка з Тузіна Гітоў:

Да другога туру гіт-параду «Тузіна Гітоў» далучаецца адзін з удзельнікаў праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» Аляксандр Рыбак зь песьняй «Небасхіл Эўропы». Прэзэнтаваць гэту кампазыцыю для чарту ТГ папрасіў аўтара яе беларускага тэксту вядомага журналіста й блёгера Глеба Лабадзенку, які ўзгадаў асаблівасьці працы над «Небасхілам Эўропы», а таксама распавёў пра тое, што нейкія «чорныя сілы спрабавалі перашкодзіць абеларушчваньню гэтага трэка».

Алесь Рыбак

Бясспрэчна, пасьля «Эўравізіі» Аляксандар Рыбак стаў звышпапулярным выканаўцам – гэта прызнаюць нават ягоныя нядобразычліўцы. Таму, лічу, укласьці яму ў вусны беларускую мову было важнай задачай для праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». У працы я меў дзьве вэрсіі сьпеву: ангельскі арыгінал і расейскі пераклад. Улічваючы, што расейскі пераклад ня мае нічога агульнага з арыгіналам, я таксама дазволіў сабе прыўнесьці беларускіх вобразаў у твор, зьвесьці гэты самы небасхіл да беларускага берагу. Рады, што Аляксандру Рыбаку гэта спадабалася.

Цікава, што пераклад «Небасхіла Эўропы» займеў сваю гісторыю яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі. Чорныя сілы паспрабавалі перашкодзіць абеларушваньню гэтага трэка, прывязваючы яго за вушы да палітыкі і спрабуючы справакаваць адмову Рыбака (ня буду нагадваць падрабязнасьці гэтай брыдкай гісторыі). Але, як бачыце, усё скончылася добра, а чорны піяр – таксама ж адзін з варыянтаў рэклямы?..

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Эўропы (музыка — Аляксандар Рыбак, словы — Аляксандар Рыбак, Томас Варнэс, беларускі тэкст — Глеб Лабадзенка)
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы

ГАЛАСАВАЦЬ МОЖНА ТУТ

 

Тэгі: