it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 30

турысты закінулі манэтку гэтаму чэрапу ў мястэчку Кутна Гора, што за 60 км ад Прагі. вядомая Кутна Гора сярод гэтых самых турыстаў найперш косткасховішчам, Касьніцаю, збудаванай у 1400 годзе на ўскраіне гораду -- Седлецы. такіх чарапоў, разам са шкілетамі, там блізу 40 тысяч.

У 1278 годзе мясцовы абат зьезьдзіў у Сьвятую Зямлю, адкуль прывёз жменьку зямлі і высыпаў на мясцовых могілках. Гэтая навіна хутка разьнеслася па ваколіцах -- і неўзабаве на гэтых могілках хацелі быць пахаваныя практычна ўсе жыхары навакольля ды ня толькі. тады ў 1400 годзе збудавалі Касьніцу -- каб выкопваць старыя забытыя шкілеты і за добрую капейчыну закопваць ахвотнікаў злучыцца са Сьвятою Зямлёю.

потым на мясцовасьць напала пяляндра (чума) -- і каб хаваць ахвяр, давялося павыкопваць шмат каго. у выніку навыкопвалі за ўвесь час 40 тысяч чалавек.

спачатку ўпарадкаваньнем костак, паводле легенды, займаўся напаўсьляпы манах. потым мясцовыя бонзы Шварцэнбэргі (з гэтага роду сёньняшні міністар замежных спраў Чэхіі) нанялі майстра Францішака Рынта, каб той склаў косткі прыгожа, па-мастацку.

Рынт, як бачыце, захапіўся ня жартам -- і напрыканцы працы нават свой подпіс выклаў з чалавечых костак.

каб дагадзіць Шварцэнбэргам -- іхны герб таксама быў выкананы з "прыроднага матар'ялу"

ну і жырандоля, як вы разумееце, ня з чупа-чупсаў зробленая была

не магу сказаць, што ўсё гэта глядзіцца вельмі этычна і эстэтычна. калі казаць цынічна, то гэта цікава пабачыць. хваліць Рынта язык не паварочваецца, бо нябожчык мусіць знайсьці спакой, а ня быць упрыгожаньнем у жырандолі.

звонку Касьніца выглядае так. яна САПРАЎДЫ НАХІЛЕНАЯ. як распавядаюць мясцовыя -- бо глеба тут паўзе. а можа, нябожчыкі ў зямлю просяцца?..

апроч Касьніцы, тут ёсьць яшчэ што пабачыць. напрыклад, у мясцовай кавярні можна выпіць кухаль піва з такім во краявідам з вакна.

у ролі краявіда -- вось гэты агромністы сабор Панны Марыі.

ягоны інтэр'ер.

цікава экспануюць адкапаныя падмуркі.

парэшткі сьвятога Фелікса экспануюцца вельмі нязвыкла для нас. ацалелыя косткі фактычна наклееныя на абрысы чалавечага цела.

тут можна разгледзець рабрынкі і косткі рук

на сапраўдны чэрап прыклееная мастацкая маска

на гарышчы можна пабачыць скляпеньні -- выгляд зьверху. падобная магчымасьць ёсьць, скажам, у нашай вёсцы Сынковічы.

Сынковычы. старая, ня самая ўдалая фотка, але сэнс зраземелы.

сабор сьвятога Якуба. паводле легенды, другая вежа была недабудаваная, бо сабор стаіць над шахтамі (гэта праўда) -- пабаяліся, што абрынецца.

храм сьвятой Барбары

інтэр'ер.

росьпісы тысяча чатырыста нейкага году

лава для хору таго ж часу

Мадонна 1380 году

яшчэ адная фішка Кутнай Горы -- колішнія срэбравыя шахты (мястэчка было заснаванае якраз для гэтых мэтаў). некалі тут здабывалася траціна ўсяго эўрапейскага срэбра. адная з шахтаў сёньня дасяжная для турыстаў. па лесьвіцы вы апусьціцеся на глыбіню каля 40 мэтраў.

і пойдзеце па тунэльчыку, які зазвычай мае чалавечы рост, але дзе-нідзе можа складаць усяго 120 см у вышыню. кляўстрафобікам спуск у шахты ня раю )

на галаву вам будзе шчодра капаць, месцамі нават ліцца вільгаць. пад нагамі адпаведна будзе добра хлюпаць.

будзеце ў Празе -- не палянуйцеся зьезьдзіць і сюды. усё можна агледзець за адзін дзень -- і яно таго варта!

Тэгі: ,