it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 28

шматкроць бываючы ў Чэхіі, ніколі ня ехаў сюды. стэрэатып, што маскалёў тут больш чым чэхаў, ня вабіў. а гэтым разам, каб меркаваць на ўласным досьведзе, паехаў.
маскалёў тут сапраўды больш за чэхаў. але. як высьветлілася, калі абстрагавацца ад іх, то месца вельмі мілае і прыемнае.

пераважны кантынгент курортнікаў -- такія во бабулькі і дзядулькі. гэта тлумачыцца тым, што людзі едуць сюды збольшага лекавацца, а ня проста адпачываць.

катрыншчык на вуліцы Масарыка

такі кубачак з носікам -- абавязковы атрыбут карлаварскіх адпачыванцаў. зь 15 крыніц, разьмешчаных у розных месцах, цячэ з-пад зямлі мінэральная вада рознай тэмпэратуры (ад 30 да 72 градусаў). людзі ходзяць і п'юць яе -- каму як доктар прапісаў. піць без такога кубачка тут -- мавэтон. тыя, хто п'е з плястыкавых стаканчыкаў ці хатніх кубкаў, выглядаюць дзівакамі. каштуе такі кубак ад 50 тыс на нашыя грошы.

калянада, у якой разьмешчаныя 2 крыніцы (адная пад самой калянадай, другая --у дамочку зьлева.

крыніца на пляцы перад самай урачыстай, Млянавай калянадай

Рынкавая калянада

інтэр'ер

сапраўдны гейзэр, які раней насіў імя вялікага чэха Юрыя Гагарына

шкляная штукенцыя перад касьцёлам -- выгляд гейзэра зьверху

інтэр'ер касьцёла

надзвычай мілая рэч -- своеасаблівы музычны інструмант, на якім можа зайграць кожны. гук -- як ад званочкаў.

гатэль Тэрмал -- савецкая страшэнная гаргара, якая разбурае ўвесь выгляд горада. я б яго зруйнаваў.

страшыдла зьверху.

водная лячэбніца

паўлін (ходзіць проста пад нагамі, але ўжо без хваста)

яшчэ адна водная лячэбніца

фігурка сарны на гары

удалечыні -- грандгатэль Пуп