it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 07

я зусім не цікаўлюся спортам, не сачу за падзеямі.

Руслан Салей быў адзіным беларускім хакеістам, якога я ведаў па імені і ў твар. сёньня ён загінуў у Расеі, дзе каманда "Лякаматыў" ляцела на савецкай рухлядзі ЯК-42.

разам з Русланам загінуў і іншы беларус Сяргей Астапчук.

шчыра смуткую разам з усімі заўзятарамі.

ніжэй -- біяграфіі спартоўцаў.

біяграфіі ўзятыя з Радыё Свабода

Руслан Салей

Нарадзіўся 2 лістапада 1974 году ў Менску. Гадаванец хакейнай школы «Юнацтва». Абаронца. Заслужаны майстар спорту Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1993 году. Шматгадовы капітан нацыянальнай зборнай. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Нагана, Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў шасьці чэмпіянатах сьвету ў элітным дывізіёне. У 2003 і 2004 гадох Салея прызнавалі найлепшым хакеістам Беларусі.

У 1996 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Анагайм Майці Дакс». Апрача «Анагайму», за які адгуляў дзесяць сэзонаў, выступаў у «Флорыдзе», «Каларада» і «Дэтройце». Сёлета перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Лякаматыў» зь Яраслаўлю.

Быў жанаты з амэрыканкаю Бэці. Сёлета ў сакавіку ў іх нарадзілася трэцяе дзіця.

Сяргей Астапчук

Нарадзіўся 19 сакавіка 1990 году ў Наваполацку. У раньнім узросьце пераехаў зь Беларусі ў Яраслаўль. Там прыняў расейскае грамадзянства. Як адзначае “Наша ніва”, апошнім часам вельмі спадзяваўся, што фэдэрацыя хакею зможа дамовіцца зь «Лякаматывам», каб Астапчуку дазволілі гуляць за беларускую зборную.

У мінулым сэзоне Астапчук здолеў замацавацца ў асноўным складзе яраслаўскага клюбу.

 

Тэгі: