it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 05

нядаўна я распавядаў пра 26 унікальных каменных крыжоў у вёсцы Бабцы за Бягомлем (глядзець ТУТ).
адвозячы шаноўнага Рыгора Барадуліна ва Ўшачы на вакацыі, запрасіў яго паглядзець гэты цуд. дзядзька Рыгор быў дужа ўражаны -- 50 гадоў міма езьдзіў і ня ведаў!
а праз пэўны час Барудулін прачытаў па тэлефоне во гэты верш.

У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі.
Калі багоў даўніны
Расьцілі –
Адцялі рукі,
І сталі крыжамі яны,
Сакральныя помнікі-рухі.
Тут часу зацішна яшчэ.
Зьбіраюцца здані з адхонаў.
І камень сьцюдзёна пячэ
Сузор’е паганскіх пісьмёнаў.