it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 03

быў сёньня на фэсьце "Камяніца" ў Строчыцах. паехаў адмыслова папазьней, да пятай гадзіны, засьпеў Аляксандру і Канстанціна, Троіцу (!!!), Osimira і Алега Скрыпку (лідара Вопляў Відаплясава).
троху пра фэст. арганізацыя -- гаўно. машыну ўдалося паставіць кілямэтры за тры ад сцэны. асабліва прыемна было вяртацца да яе цемначы па холадзе. сарціраў штук пяць на 2000 чалавек, чэргі -- кілямэтар, па пэрымэтры леса стаяць мянты і ў лес пасікаць не пускаюць. калі стала халаднець, усе сталі ў чаргу па гарбату. мы адстаялі хвілін 25, і за тры чалавекі да нас СКОНЧЫЛАСЯ ВАДА. прапанавалі набыць халодны зьбіцень. піце самі. вафелька "Віцьба" каштуе тры тышчы. а колькі звычайна?

пра музыку. гук быў шчыра херовы, за пультам таксама сядзелі нейкія бязрукія -- майго любімага Івана Іванавіча Кірчука некалькі разоў глушылі ягоным жа гукам, пераўтвараючы яго ў страшнае пішчаньне.

цяпер пра добрае. усе гурты, якія давялося пачуць-пабачыць, вельмі-вельмі спадабаліся. відаць, што ўсе выкладваліся па-поўнай, гралі шчыра і сумленна. Кірчук і "Троіца", канешне, па-за канкурэнцыяй -- гэта мегазорка, на маю думку, культавы чалавек і культавы калектыў. Алег Скрыпка таксама супэрдзядзька, супэрпрафэсыянал.
ну, і пару фотак.

Алег Хаменка

Аляксандра (Канстанцін зьлева за кадрам)

Іван Кірчук і этна-трыё Троіца

карысная прылада для сядзеньня на опэн-эйры

Скрыпка

Тэгі: ,