it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

Злачынства зьдзейсьнілася 26 траўня 1989 года

Год таму журфак БДУ пераехаў у шыкоўны новы корпус на Кальварыйскую. Але да гэтага немаведама колькі год будучых журналістаў рыхтавалі ў будынку па вуліцы Маскоўская,15. Асабіста я адвучыўся там тры з паловай гады. Будынак быў стары, цесны для такога вялікага факультэта, але ў ім прысутнічала нейкая своеасаблівая студэнцкая аўра, аўра здачаў, пераздачаў, вучобы й каханьня. А яшчэ там ніколі не працаваў ліфт. Дакладней, ніхто не памятаў, каб ён некалі працаваў увогуле. Праз гэта на кожным Дні першакурсьніка не абыходзілася бяз жарта на тэму журфакаўскага ліфта. Чаму ж ён не працуе насамрэч, ніхто ня ведаў. Я асабіста думаў, што не ўключаюць, каб нікому не было крыўдна -- бо людзей вельмі шмат, і ўсё адно на тым ліфце не праедзешся асабліва. А можа, проста зламаўся калісьці, а рамантаваць -- не рамантавалі.

Але некалькі дзён таму, праглядаючы навіны ў інтэрнэце, я выпадкова зачапіўся за адзін радок. Навіна датычылася 70-гадовых дзядоў, якія некага забілі дваццаць год таму, а некага зараз -- іх злавілі і далі па 25 год турмы.

Дык вось, у навіне паведамлялася, што "Во втором убийстве 26 мая 1989 года обвинялся один Насибуллин. В Минске в филиале БГУ по улице Московская в лифтовой кабине он застрелил из обреза малокалиберной винтовки молодого мужчину - слушателя курсов повышения квалификации с целью хищения находившихся при нем денежных средств".

Вельмі верагодна, што "філіял БДУ на Маскоўскай" -- і ёсьць наш журфак.

Калі так, дык я даведаўся, чаму ліфт ніколі не працаваў -- пасьля такой бяды яго, напэўна, вырашылі не запускаць болей.

Тэгі: