it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 19


Глеб, шчыра вітаю! Ау-тэматчыку Нясвіжа пасылаю экслібрыс ці не 1760 года. Паўночных і Падменскіх ззяняў! Сяргей Пан1зьн1к.

Экскурс экслібрыса
Гісторык Баляслаў Брэжга ў 1925 г. вывез
з Віцебска ў Латвію – і тым самым захаваў --
многія пазнакі беларускай старасветчыны

Дзе сімвалы душэўнай сілы?
Пайшлі на выпас...
...Калісьці ў Рызе папрасілі
пазнаць экслібрыс.
Мне ён як вежа над Парыжам,
ці крыж на ўзвіжжа...
«Са мною,--шэпча,--не згарыш ты
у сяйве Нясвіжа!»

Разгорнутыя ў звера-птаха
падкрылкі, грыва...
...Экслібрыс з векавым размахам
і мне спажыва:
з яго я сонца маладое
здабыў акрузе,--
праводжу экскурс у былое
экс-Беларусі,
калі выводзіла кадзіла
душу за межы...

Нясвіж не толькі Радзівілам, --
і мне належыць:
ён з песняй, што нясу ад мамы
дарогай лёзнай...

Ініцыялы вечнай брамы
чытае лёс мой.
Сяргей Панізьнік

Тэгі: