it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 04

у кавярні на Нямізе, дзе я часам працую з ноўтбукам, тусуюцца вераб'і. летняя тэраса -- іх тэрыторыя. як толькі нехта падымаецца з-за стала, вераб'і навыперадкі, пакуль не прысьпела афицыянтка, ляцяць да талерак -- сабраць крошкі, а тое і даесьци неўпадабаную наведнікам страву.
вераб'і тлустыя і сьмешныя. ядуць абсалютна ўсё, што даюць у кавярні -- нават торт!..
а аднаго разу я назіраў, як чалавек узяў суп ды другое, а булачку -- забыўся. пакуль ён пайшоў набываць булачку, з другім яму здорава дапамаглі 😉
будзьце пільныя!..

Тэгі: