it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 26

як вы памятаеце, некалькі месяцаў таму тут апавядалася пра мастака Анатоля Наліваева, якому не стае грошай аднавіць свае замалёўкі Менска 1945-1950-х гадоў. тады была сабраная пэўная сума, мастак змог пачаць працу -- і аднавіў некалькі дзясяткаў работ.
цяпер грошы скончыліся, а неадноўленыя карціны засталіся.

спадар Анатоль кажа, што на рамы і фарбы яму трэба яшчэ каля 500 тысяч.

дапамагчы мастаку можна ў два спосабы:

1. прыйсьці асабіста да яго дадому
2. выслаць грошы (хто колькі можа) паштовым пераводам

адрас шаноўнага мастака можна даведацца, напісаўшы мэйл на labadzenka@gmail.com

падрабязьней пра Анатоля Наліваева і папярэднюю акцыю можна пачытаць ТУТ

Тэгі: