it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 21

UPD Дадалося месца і час пахаваньня ды разьвітаньня ў Менску.


Кардынал Казімір Сьвёнтэк быў беларускім Янам Паўлам ІІ. У Касьцёла ўсясьветнага і ў Касьцёла беларускага былі і будуць розныя лідары. Але, гэтак жа сама як ёсьць паэты добрыя, а ёсьць геніяльныя, -- так сама, мне здаецца, і тут.

Пасьля Яна Паўла ІІ любы наступнік глядзеўся б блякла, прайграваў. Пасьля Кардынала Казіміра Сьвёнтэка -- таксама.

Ягонае жыцьцё было надзвычайным выпрабаваньнем, пакутай. Перад вайной вылюдкі-камуністы асудзілі Кардынала на сьмерць -- за адмову пакінуць веру. Вайна не дала выканаць прысуд. Калі недабітыя нелюдзі вярнуліся, Кардынала адправілі на 10 гадоў катаргі ў Сібір.

Але з чалавека, у якім жыве Бог, гэтага Бога дастаць немагчыма. І менавіта гэты вялікі Чалавек стаў на чале аднаўленьня беларускага Касьцёла, калі ўлада цемрашалаў абрынулася.

Маленькая дэталь: Кардынал быў у вельмі прыязнах стасунках з Уладзімерам Караткевічам. Дазволіў Караткевічу працаваць у касьцельных архівах. Хоць час быў такі, што Караткевіч і сам пісаў "Бог" з малой літары ў творах.

Кардынале, мы маліліся за Вашае жыцьцё на зямлі, цяпер молімся за Вашае жыцьцё ў Вечнасьці.

Нам пашчасьціла бачыць Вас і чуць. Так ужо не пашчасьціць тым людзям, якіх некалі павязуць у Пінск паказваць касьцёл Сьвятога Казіміра Сьвёнтэка.

PS

Минские католики смогут попрощаться с кардиналом Казимиром Свёнтэком 23 июля

Минские католики смогут попрощаться с кардиналом Казимиром Свёнтэком 23 июля, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.

В этот день его тело будет доставлено в столичный архикафедральный костел Имени Пресвятой Девы Марии. В 13.00 начнется траурное богослужение, после которого верующие и духовенство смогут проститься с иерархом.

Скончавшийся сегодня утром старейший действующий католический епископ мира кардинал Казимир Свёнтэк будет похоронен 25 июля в Пинске. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси.

Траурная церемония начнется в 12.00 в пинском Кафедральном костеле во имя Успения Пресвятой Девы Марии, где и будет похоронен иерарх.

Тэгі: