it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 20

UPD разгадка такая -- у Вільні ніколі не хадзілі трамваі, з дратоў якіх маглі зьлятаць іскры ))))

загадку "Слуцкіх ткачых" вы, канешне, усе ведаеце -- у рэале на мануфактуры працавалі толькі мужчыны. але "слуцкія ткачы", відаць, ня так глянуліся клясыку.

а хто ведае загадку вось гэтага верша Максіма Багдановіча, прысьвечанага Вільні?..

Алесь Камоцкі. За дахамі места (сл. М. Багдановіч)

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

+ ТЭКСТ ВЕРША

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлятаюць з трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.

Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара,
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара,
А к сьветлу прабіцца ня можа... і томіцца марна.

І ўспомніў я час: срэдзь асеньняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы...
Мы к сьветлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.

1911 М. Багдановіч

Тэгі: