it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

жонка падаравала на ДН гадзіньнік. цяпер буду ведаць, на колькі спазьняюся.

спазьненьні -- мая вялікая бяда. за ўсю школу, ліцэй і ўнівэрсытэт я практычна ні разу не прыйшоў на першы занятак своечасова. я не адчуваю час, кажу "буду праз 20 хвілін" -- а прыязджаю праз гадзіну. спазьняўся на спатканьні ды іспыты. аднойчы ў швэдзкім аэрапорце спазьніўся на самалёт -- засядзеўся ў інтэрнэт-кавярні. потым аэрапортныя цёцечкі бягом вялі мяне да судна, дзе трыста абураных пасажыраў чакалі аднаго мудака (гэта быў вялікі самалёт ))), вылет затрымаўся на некалькі хвілін, мэталяшукальнікамі мяне даглядалі ўжо на ўваходзе ў самалёт.
аднойчы я спазьніўся на інтэрвію з Вайцюшкевічам на гадзіну -- позна з хаты выехаў, а па горадзе суцэльныя коркі былі. сорамна дагэтуль.

спазьненьні -- бяда, зь якой я змагаюся цераз задніцу: найчасьцей проста загадзя папярэджваю людзей, што верагодней за ўсё прыпазьнюся. змагацца з ранішнімі прыпазьненьнямі ня маю сілы -- прачнуцца на паўгадзіны раней не магу фізычна, хоць забі. змагацца з дзённымі прыпазьненьнямі таксама цяжка -- наплянуеш столькі, што ў кожнае месца прыязжаеш з накладкай. плянаваць менш -- значыцца, рабіць і пасьпяваць менш. на пасьляабедзеныя сустрэчы пасьпяваю лепш, бо ўжо большасьць справаў паробленая.

абяцаць сабе выправіцца і быць паінькам -- гэта як жанчына будзе казаць сабе, што гэта "апошняе пірозіва, а потым сядаю на дыету".

а вас моцна раздражняюць мудакі, якія вечна спазьняюцца?