it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

усё ходзіць па колу, усё ў сьвеце вяртаецца да гармоніі. сёньня ты лепіш сэнсацыю, заўтра сам церпіш ад іншай гэткай жа.
тыдзень таму мы з шаноўным Уладзімерам Някляевым адзначалі разам наш супольны ДН. Някляеў адзначаў сваё 65-годзьдзе, я, прымазаўшыся, дату на 40 гадоў меншую. гасьцёў хоць і было даволі шмат, але ўсе -- свае людзі. членаў брсм і белай русі заўважана не было.
у гэтым вузкім коле я ўключыў паслухаць адную песьню Аляксандра Рыбака, якую давялося нядаўна перакладаць. паколькі з усімі было дамоўлена, што акалічнасьці сьвяткаваньня мусяць застацца ў гэтым колe людзей, я падумаў, што нічога страшнага.
ўжо праз два дні высьветлілася, што адная журналістка з газэты камсамольская п-да тэлефануе ў Нарвэгію маме Рыбака і дапякае пытаньнямі.
вось дык дурнем я сябе адчуў!.. паставіў сябрам паслухаць!..

лягічны ланцужок апынуўся просты. на ДН прысутнічаў адзін вельмі паважаны мною журналіст, рэдактар аднаго з найцікавейшых, як на мяне, беларускіх сайтаў. дома ён распавёў акалічнасьць ДН сваёй жонцы, якая і працуе ў згаданай газэце (пры гэтым памылкова назваў, што гучала "Казка"). тая, відаць, паблытала сябе-жонку з сабою-журналісткай і давай ляпіць сэнсацыю. вынік брыдка было бачыць: "рыбак спел на ДН Некляева по-белорусскі" (цытую па памяці). сэнсацыя дык сэнсацыя... трэба было яшчэ напісаць, што і станцаваў.

высновы мае такія.
1. дурань я, нефіг было сьвяціць песьню раней часу (прэм'ера будзе ўвосені)
2. дарослым дзядзькам трэба фільтравана распавядаць жонкам акалічнасьці ўсякіх ДН. ці, можа, і мне напісаць, хто што казаў і хто з кім пад кустом цалаваўся?..
3. калі сам пішаш жоўтыя артыкулы, думаеш, крута -- сэнсацыю зьляпіў. збоку гэта выглядае зусім іначай.

хто тут больш вінаваты, што думаеце?

Тэгі: