it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 12


пахаваныя ў вёсцы Покрашава Слуцкага раёна -- у суседняй вёсцы ад сваіх Бабовішчаў. Марыя Кандратаўна прыйшла туды ў прымы зь недалёкай вёскі Швяды.

у Захара было два браты -- Васіль і Хведзька. іх тры гісторыі падчас вайны -- як сымбаль пэрманентнай грамадзянскай вайны ў Беларусі.
Захар быў шаўцом, меў 5 дзяцей. таму ажно да ліпеня 1943 года сядзеў у хаце, шыў вопратку ўсім навакольным вёскам -- і гэтым карміў сваю сям'ю. у ліпені 1943 яго сілком загналі ў партызаны - ці ідзі, ці расстраляем. пайшоў, быў нават у палоне, але застаўся жывы.
Васіль усю вайну быў на фронце, двойчы паранены.
Хведзька служыў пісарам у немцаў, да скону жыцця аднавяскоўцы часам называлі яго згарача "паліцаям"...

А якія лёсы вашых прадзедаў?