it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 11

Казімеж Дольны -- горад у Люблінскім ваяводстве, дзе жыве каля 3800 чалавек. Пры гэтым у горадзе 6 музэяў, два замкі, тры касьцёлы і сынагога. Некалі гэты горад быў мясцовай Лысай гарой -- багема, якой было далёка ехаць дла Кракава, асядала на лета тут. Пісала, малявала, прысьвячала творы -- такіх твораў захавалася багата. Сёньня Казімеж Дольны -- ціхае мястэчка, якое ляжыць між гор на беразе Віслы.
Кажуць, на мясцовых пагорках прыдбалі сабе лецішчы ажно два былыя прэзыдэнты Польшчы -- Аляксандар Квасьнеўскі ды Лех Валэнса.
Стоячы на гары і гледзячы на Казімеж Дольны. у гэта ахвотна верыцца.


Тэгі: , ,