it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

амэрыканскі пілёт Чэслі Саленбэргер, былы вайсковы лётчык, зьдзейсьніў цуд: пасадзіў агромністы аэробус А320 на ваду пасярод Ню-Ёрка, проста ў Гудзонскі праліў.

для арыентацыі: даўжыня аэробуса А320 складае 36,4 мэтра, размах крылаў 25,9. Саленбергер выйшаў у салон і папярэдзіў пасажыраў: "Рыхтуйцеся, пасадка будзе цяжкай". і зьдзейсьніў цуд. нягледзячы на тое, што шырыня гудзена ў гэтым мейсцы 600 мэтраў, для пасадкі у Чэслі была даволі вузкая паласа вады, бо ў гэтым мейсцы стаяць гандлёвыя суды. наўкол -- хмарачосы Манхэтана.

празь некалькі хвілін пасьля вылету з аэрапорта у маторы патрапілі птушкі, і самалёт пачаў губляць кіраванасьць. але, як кажа жанчына, што назірала экстранную пасадку з акна хмарачоса, усё выглядала не як хаатычная пасадка, а як плянамернае сяданьне на ўзьлётную паласу. неверагодна, але ў выніку аварыі ніхто са 155 пасажыраў не загінуў. уяўляеце, каб у нас пасадзілі так самалёт на Сьвіслачы?..

Тэгі: