it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 20

гэтага война забілі пад сёньняшнімі Старымі Дарогамі 1000 гадоў таму. ягоны рост -- каля 170 см.
ягоныя сваякі паклалі яго на зямлю, самі сталі колам -- і па жменьцы насыпалі над ім курган.
зь нябожчыкам паклалі ягоную баявую сякеру, а на пальцы пакінулі срэбны пярсьцёнак (гл. фоткі ніжэй).
праз 1000 гадоў старадароскі краязнаўца Віталь Юрэвіч адшукаў у лесе за 15 км ад гораду 44 курганы і запрасіў з Акадэміі навук архэоляга Алега Іова, які ў свой час разам зь Зянонам Пазьняком раскопваў Курапаты. спадар Алег пагадзіўся, бо гэта адкрыцьцё -- на тэрыторыі Старадарожчыны ніколі ў жыцьці не вяліся раскопкі. і вось ужо другі год запар старадароскія школьнікі пад кіраўніцтвам Алега Вільгельмавіча вядуць раскопкі на курганах. калі знаходзяць пахаваньне -- то бяруць адтуль выключна артэфакты ( манэты, сякеры, нажы, пярсьцёнкі), а самі парэшткі хаваюць назад у зямлю. далікатнае пытаньне -- ці ня глум гэта з магілаў. але, калі б не такія раскопкі, гісторыя і архэалёгія была б значна бяднейшая, і пра нашых продкаў мы б ведалі шмат меней.

колькі сьвежых фотак зь лесу.


агульны выгляд раскапанага кургана

а гэта -- курган, які раскапалі дэбілы -- чорныя капальнікі. нічога не знайшлі. а вось дзеткі пад кіраўніцтвам архэоляга знайшлі старадаўнюю манэту... проста ў адвале зямлі, які пакінулі гэтыя мудакі, якія, відаць, чакалі чыгунок з золатам пабачыць.

срэбны пярсьцёнак Х ст. калі б не архэоляг -- ну звычайны дрот, задося б!..

сякера Х ст. магла выкарыстоўвацца і ў баявых, і ў побытавых мэтах

архэоляг Алег Іоў

Тэгі: