it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 20

жыць у крэдыт па-амэрыканску -- гэта здабыць аўто, дом, выгоды -- а потым усё жыцьцё паціху сплочваць патроху. жыць у крэдыт па-беларуску -- гэта мець зьнешнюю пазыку 30 мільярдаў баксаў, а дакладней -- 3 347 $ на КОЖНАГА жыхара Беларусі (уключна зь немаўлятамі, пэнсыянэрамі, вар'ятамі ды членамі БРСМ і Белай Русі).

то бок, калі кожны з нас дастане з панчохі 3347 баксаў -- і прынясе Пракаповічу ў нацбанк -- зажывем мы ў раі. дакладней, будзем усё пра..ць з нуля.

хто першы?..

Інфармацыя БелаПАН

Сукупны знешні доўг Беларусі за першы квартал вырас на $3,2 млрд і перавысіў $30 млрд

Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2011 года павялічыўся на 3 млрд. 221 млн. долараў, або 11,3%. На 1 красавіка ён дасягнуў 31 млрд. 711,8 млн. долараў, або 55,4% ВУП.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3 тыс. 347 долараў ЗША супраць 3 тыс. 7 долараў на 1 студзеня 2011 года.

Паводле даных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў першым квартале 2011 года было накіравана 1 млрд. 272,7 млн. долараў (9,6% ВУП, ці 14,3% экспарту тавараў і паслуг). З гэтай сумы 1 млрд. 34,7 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, 238 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.

Нагадаем, валавы знешні доўг Беларусі за 2010 год павялічыўся на 6 млрд. 452 млн. долараў (29,2%) і на 1 студзеня 2011 года дасягнуў 28 млрд. 512 млн. долараў (52,2% ВУП).

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/ці працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг складаецца з доўгу органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Тэгі: