it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 13

гэтую сядзібу ў Сёмкаве збудаваў ў 1775-80 гадах італійскі архітэктар Карла Спампані.
уладальнік Сёмкава Адам Хмара, апошні менскі ваявода часоў Рэчы Паспалітай, прымаў тут апошняга караля гэтай самай Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
яшчэ гадоў 10 таму ў Сёмкаўскай сядзібе месьцілася школа. школа зьехала -- і літаральна за гэтыя гады сядзіба прыйшла ў паўнейшы заняпад. сёньняшні выгляд сядзібы -- ілюстрацыя, як у стабільнай і працьвятаюшчай Беларусі ставяцца да спадчыны, памяці і гісторыі. аднак што казаць пра ўладу, для якой гісторыя пачынаецца ці то з 1917, ці то з 1945, ці то з 1994 году.

застаецца дадаць, што Сёмкава знаходзіцца ўсяго за 10 кілямэтраў ад Менску. добрая нагода выбрацца для менчукоў.


Тэгі: