it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 07

канешне, я далучыўся -- бібікаў дзьве гадзіны -- ажно сігнал перагрэўся і хвілін 20 не працаваў.
цікава, што на падаражэньне літра саляры з 3150 да 5100 скажуць кончаныя дэбілы-застабілы? апазіцыя вінавата? сусьветны крызіс? ворагі з усіх бакоў?

акцыя Стоп-бэнзын узрушыла праспэкт. я далучыўся ля ЦУМа і праехаў да Плошчы Незалежнасьці, а потым назад. туды нават не праехаў, а прапоўз.
і што? куча мянтоў з рацыямі, эвакуатараў, на камэры здымаюць, бегаюць, мітусяцца -- і НІ-ЧО-ГА НЯ МОГУЦЬ ЗРАБІЦЬ. уяўляеце, як бесяцца гэтыя мразі-садысты, якія прывыклі "блакіраваць і расьсякаць", а тут -- ну нічога ня зробіш. калі тысяча машын бібікае і ледзьве едзе. уразіла рэакцыя людзей на ходніках -- апладзіравалі, махалі рукамі, падтрымлівалі воклічамі...

у выніку галоўны праспект краіны быў паралізаваны на большай частцы цягам амаль 2 гадзінаў!
ня ведаю, ці затрымалі каго ў выніку, ці аштрафавалі. але сітуацыя ў бобікаў пагонамі цікавая. пачні ціснуць -- народ азлобіцца яшчэ болей. нічога не зрабі -- дык заўтра ўтрая больш выйдзе.

зрэшты, я веру, я ўпэўнены -- што цяпер выйдзе ў любым выпадку.
як казалі нашыя суседзі ў 2005 годзе, "Разам нас багата!"

Тэгі: