траўня
25
|
вёска Бабцы знаходзіцца якраз на трасе Менск-Полацак, адразу пасьля Бягомля, як ехаць на Лепель. вясковыя могілкі -- па левы бок дарогі (як едзеш зь Менску), трэба па гравейцы за крамай праехаць мэтраў 200. у лясочку справа і будзе гэтае дзіва.
дзіва -- таму што каменных крыжоў у нас вядома ня тое каб шмат. самыя славутыя -- Тураўскія (4 шт.), крыж у Камаях ды у Музэі валуноў у Менску. ёсьць і іншыя, але не такія вядомыя.
а тут -- адразу 26 крыжоў! ад маленечкіх (сантымэтраў 30 над зямлёй) да вось такога двухмэтровага прыгажуна (дасьледчык Сяргей Шапран -- для маштабу).
колькі ім гадоў -- ніхто ўжо ня скажа. але колькі б не было, гэта -- рукатворны цуд беларусаў.
будзеце ехаць міма -- абавязкова спыніцеся паглядзець!