it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 26

Кастусь такі зьезьдзіў у Коласава. уражаньняў -- процьма. машына праедзе -- бяжыць у хату хавацца. а калі прыляцеў гэлікоптэр, Кастусь куляй узьляцеў на другі паверх і залез за канапу, па дарозе перакуліўшы сваю міску зь ежай.
па вяртаньні мы мылі белыя лапкі з мылам, стараючыся зрабіць іх зноў белымі.
цяпер Кастусь сумна ляжыць на падваконьні і пазірае ў вакно.

тушканчык

зьвяруга

леў

пантэра

тыгр

брудны бампэр машыны чамусьці быў аб'ектам падвышанай цікавасьці

драпежнік

лізун

вавёрачка

арол

Тэгі: