it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 06

Я дальтонік і ня ўмею лічыць. І вы таксама. Ня верыце? Глядзіце. Колькі ліхтароў вы бачыце на здымку абапал галоўнага ўвахода ў Нясвіжскі замак?

А тут?

Альбо тут? Ну як? Адчуваеце свае праблемы з арыфмэтыкай?
І праблемы менавіта ў нас з вамі. Ня могуць жа мудрацы-рэстаўратыры на чале з старыком-фантазёрам памыляцца!

А колер ліхтара назваць можаце?

Бачыце -- такі самы, што і раней! Ну і што, што фотка чорна-белая! Мудрацы-рэстаўратыры пазналі колер беспамылкова!

І перастаньце занудзіць, што завітушачкі не зусім такія! Мудрацам-рэстаўратарам не-каг-да занімацца такімі глупствамі!

А колькасьць ліхтароў на прыбрамным корпусе можаце падлічыць? (тут, праўда, зялёнага шкла ўжо не хапіла)

Вось яны, на белых ляпных палосачках. Падлічылі? Карацей, не парцеся. Мудрацы-рэстаўратары зрабілі гэта за вас.

Бачыце -- раней іх было роўна столькі ж! (падказка: НІВОДНАГА)

А вось тут колькі ліхтароў, па-вашаму? Правільна, столькі, колькі і раней!

А калі вы не бачыце ліхтар каля дзьвярэй у левай частцы кадра -- да акуліста!

Дык вось, пра колер. Запомніце яго на гэтым фота...

...і пагядзіце на гэта (каля 1915 года)

...ці на гэта (1911 год)

Ці на гэта. Дарэчы тут ліхтары яшчэ не электрыфікаваныя - - бачыце лесьвіцу?..

А вось тут ужо цягнецца дрот.

Дык што, як у вас з колерамі і арыфмэтыкай?

А калі вы пачнеце сумнявацца, мудрацы-рэстаўратары прывядуць вам жалезны аргумэнт: у 12 стагоддзі да нашай эры, а таксама ў часы цара гароха і позьняй месапатапіі ў замку былі менавіта такога колеру ліхтары і менавіта столькі. А эці Радзівілы вабшчэ нічыво ні панімалі ў красаце. Ведзь красівенька ж выйшла, праўда? Па-багатаму так, нарадна.

Вот эці Радзівілы і мячтаць пра такое не маглі. Няшчасныя!..
Падзяліцца

Тэгі: