it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні -- яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць -- каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію "Камсамолцы" зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы -- таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка -- гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў -- разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць -- пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся -- міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта -- калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць -- ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму -- не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы -- зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры...

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў --  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.

Тэгі: ,