it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 26

сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч
словы Уладзімера Някляева

узята з ЖЖ Уладзімера Някляева

Уладзімір Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, напісаў новы верш і прысвяціў яго адразу дзвюм Волям - жонцы Вользе і свабодзе. Сябра Някляева музыка Зміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы песню.

Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.

Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі (ты нас не пакінеш ніколі),
Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні (шчаслівая ў першым каханні),
Красуня-вясна – чароўная фея кахання.

Ад вясны нікуды не ўцячы,
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.

Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі.

Тэгі: