it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04

будзеце ў Нацыянальным гістарычным музэі на Карламарла, абавязкова зьвярніце ўвагу на партрэт Марыі Ружы "Бішэт" Браніцкай (Радзівіл). гэта -- бабуля пані Эльжбеты. даты яе жыцьця даволі сымбалічныя для нашай гісторыі, запамінаюцца лёгка -- 1863-1941. яна была адной з найбагацейшых жанчын у Эўропе, жыла то ў Нясьвіжы, то ў Рыме, то ў Парыжы, то ў Ніцы, то ў Белай Царкве, то ў Варшаве. відаць, ня трэба дадаваць, што паўсюль яна жыла ва ўласных агромністых палацах? ну, праўда, апроч Парыжа -- там Бішэт мела "ўсяго" шыкоўную кватэру.

дык вось, партрэт, які вы пабачыце ў музэі, мае маленькую загадку. музэйшчыкі датавалі яго на вока,  вызначыўшы, колькі Бішэт мела гадоў на гэтай выяве. насамрэч жа...


насамрэч партрэт намаляваны вось з гэтага здымка. прычым, як вынікае з пэўных дасьледваньняў -- ужо пасьля яе сьмерці. здымак зроблены ў Рыме, у палацы Радзівілаў на вуліцы Бон Кампані, 22.

карацей, будзеце ў музэі -- зьвярніце ўвагу. будзеце ў Рыме -- таксама. адрас не зьмяніўся, ад таго часу, як там жыла гаспадыня.

Тэгі: