it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 01


гэты будынак зруйнуюць, магчыма, заўтра
актуальныя фоткі ТУТ
людзі, на чыіх руках застанецца кроў Першай менскай электрастанцыі:

Мікалай ЛАДУЦЬКА, "мэр" Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар НІКІЦІН, галоўны архітэктар Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар КУРАШ, старшыня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай здрады, якая дала дазвол на руйнаваньне

Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўленьня па ахове спадчыны Мінкульта, без дазволу якога станцыю не зруйнавалі б

прыстойны чалавек пасьля такіх рэчаў (і нядаўняга руйнаваньня дома на Свабоды, 15) пайшоў бы ў адстаўку, а гэтыя строяць зь сябе вялікіх абаронцаў архітэктуры і апраўдваюцца: "пайду я -- прыйдзе горшы". а чым вы добрыя? што вы абаранілі? каго вы пакаралі?

колькасьць зьнішчаных помнікаў толькі ў Менску ідзе на дзясяткі, па краіне -- на сотні. колькасьць выключаных са Сьпіса каштоўнасьцяў -- таксама.

вашым дзецям, герастраты, будзе сорамна, калі ім пакажуць фоткі і нагадаюць, што гэта іх бацькі вынішчылі Менск, бо дужа любілі атрымліваць на кішэню.

усё будзе ў стылі аграрэнесанса эпохі глыбокай стабільнасьці -- яе "адбудуюць у такім жа выглядзе" на іншым месцы.

а на месцы электрастанцыі будзе прыкладна во такая красата:

напэўна, для калхозьнікаў, якія яе зацьвяржаюць, гэта ўвогуле вяршыня мараў -- у іх у вёсцы такога не было!!!

другі будынак станцыі, які ўжо практычна зруйнаваны

так ён выглядаў у 1930-я гады

Тэгі: