it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 21

Касьцёл Панны Марыі і езуіцкі калегіюм (пл. Свабоды)

11 студзеня быў кінуты кліч дапамагчы мастаку Анатолю Наліваеву аднавіць свае карціны канца 1940-х гадоў.
ягоныя работы -- дакументальнае сьведчаньне, што цэлы шэраг ключавых будынкаў Менска зьнішчылі не фашысты, а камуністы пасьля вайны: езуіцкі калегіюм, мячэць, дамініканскі касьцёл, палац Чапскага... гледзячы на карціны, памятайце: яны маляваліся З НАТУРЫ і ўжо ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ.
на заклік адгукнулася шмат людзей, Анатолю Наліваеву пастапіла больш за мільён рублёў.
і вось -- званок: "менскія" работы адноўленыя!
ніжэй -- здымкі ўсіх 24 адноўленых карцін. даю толькі кароткія тлумачэньні -- падрабязныя падрыхтую пазьней ў газэту. калі каму трэба цяпер -- лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! разам мы можам шмат!

СПАМПАВАЦЬ УСЁ АДНЫМ АРХІВАМ (9,5 мб)


Вучэльня, якая стаяла роўна на скрыжаваньні ля цырка (да таго, як роўна "па ёй" праклалі праспэкт)

Тут гэтай вучэльні ўжо няма, куча друзу

Вуліца Яўрэйская

Касьцёл Сьвятога Роха

Вуліца Берсана

Вуліца Берсана

Вуліца Гандлёвая

Плошча Свабоды з боку сёньняшняга праспэкта

Плошча Свабоды з боку Нямігі

Від на катэдру зь месца, дзе цяпер стаіць палац прафсаюзаў

Плошча Свабоды з боку сёньняшняга праспэкта

Дамініканскі касьцёл, які зьнішчылі камуністы пасьля вайны. Цяпер на яго месцы палац рэспублікі

На гэтым месцы цяпер ЦУМ

Від ад сёньняшняй ратушы

На гэтым месцы, адкуль рабіўся малюнак, цяпер стаіць ратуша

Касьцёл Сьвятога Роха

Вуліца Камсамольская

Вуліца Мясьнікова

Ракаўскае прадмесьце

Мячэць. Зьнішчаная камуністамі пасьля вайны. На яе месцы збудавалі гасьцініцу "Юбілейная"

У раёне сёньняшняга палаца рэспублікі

Ракаўскае прадмесьце

Скрыжаваньне Нямігі і Астроўскага

Тэгі: