it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 21

абвестка з сайта budzma.org
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у нясвіжскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Нагадаем, што выданне было прызнанае экспертамі “Нашай Нівы” кнігай году — 2010.

У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі “Ладдзі” Глеб і Аляксей раскажуць пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду.

Па добрай традыцыі імпрэзаў "Будзьма беларусамі!", паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.

23 лютага
Нясвіж, вуліца Беларуская, 5
Цэнтральная раённая бібліятэка
17.00
Уваход вольны.

у Менску "Ладдзю" можна знайсьці:
* кнігарня "Кніжны салон" (Калініна, 5, мэтро Парк Чалюскінцаў)
* Акадэмкніга (Незалежнасьці, 72, мэтро Акадэмія Навук)
* выстава ВДНХ (Купалы, 27) -- пытайцеся ў Алеся Мазаніка
* Управа БНФ (Варвашэні, 8, мэтро Плошча Перамогі))

* кнігарня "Веды" (Карламарла, 36, мэтро Купалаўская)

калі у нейкім з гэтых месцаў вы не знайшлі кнігу -- паведамляйце мне.
каб атрым

Тэгі: