it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

першы раз, памятаю, павіншаваў яго разам са сваёй ліцэйскай групай гадоў 10 ці 9 таму (відаць, у 2002), калі Андрэй выкладаў у нас у Ліцэі літаратуру. тады мы нават зрабілі адпаведны плякат-віншаваньне (малявалі дзяўчаты) і заклеілі ім дзьверы ў кабінэт хіміі (там быў наш класны пакой, на першым паверсе зьлева, з вокнамі на Кірава, там часам праходзіла літаратура, а роўна пад гэтым пакоем -- факультатыў па гісторыі, які вялі Павал Лойка і Валянцін Голубеў).
прыемна было пабачыць, што Андрэй дагэтуль захоўвае той плякат дома на шафе.
а ў будынку Ліцэя на Кірава, 21 цяпер суд, няправільныя беларусы пэрыядычна выпісваюць суткі правільным беларусам. аднойчы там зноўку будзе Ліцэй -- і гэта стане часткаю яго гісторыі.
і там, магчыма, будзе зноўку выкладаць Хадановіч. дык ідэя з плякацікам -- для новых пакаленьняў ліцэістаў. 😉

з Народзінамі, Андрэю!

Тэгі: