Feb
11
|
у выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" працуюць храновыя маркетолагі. гэтую макулатуру варта было назваць не "Вот она, наша жізнь", а "Туалецішча". гэта -- не абраза тонкага лірыка і пранізьлівага паэта, а -- самы запамінальны, я б сказаў, сакральны вобраз з гэтае кнігі.
зразумела, што ні да літаратуры, ні мастацтва яе аднесьці нельга. выдавецтва "Літаратура і Мастацтва" дыскрэдытавала сябе гэтай кнігай па поўнай праграме.
на кніжнай выставе набыць яе без прыгодаў не ўдалося. спачатку мне сказалі, што кніга каштуе 15500. калі я пачаў цытаваць уголас "Туалецішча", падбегла цётушка, якая сказала, што я проста не чытаў Маякоўскага, таму не разумею паэта Рубінава. я ёй шчыра адказаў, што Рубінаву да Маякоўскага, пэўна, далёка. калі я спытаўся, ці ня сорамна ім друкаваць такое во за дзяржаўныя грошы, яна сказала: "а гэта -- не за дзяржаўныя, гэта за кошт выдавецтва". дурка, карацей.
цётушка, зразумеўшы, што я ня здольны ацаніць паэта Рубінава, заявіла, што кніга прадаецца толькі разам два тамы (да-да, выйшла цэлыя 2 кнігі!..) за 30 тышч. я сказаў, што буду жалавацца начальству і трэбую накладную і
адстоя піва прадаць мне толькі во гэтую, зь вершам пра туалецішча. цётушка сказала: "вы как-та на этай цеме азабочэны", але, каб я хутчэй зваліў задаволіць мой пакупніцкі інтарэс, адпусьціла тавар
а самае прыкольнае -- я пасьпеў у апошні вагон, набыў апошнюю кнігу.
будзеце на выставе -- трэбуйце дабаўкі!
PS хто ня ведае -- тонкі лірык Анатолій Рубінов в міру -- начальнік Савета Рэспублікі. нарадзіўся ў 1939 годзе ў Магілёве.
1994
1994
2009
2009
Тэгі: вершы