it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 06

у жніўні мінулага году мы з жонкай мелі чароўную экскурсію па палацы Радзівілаў у Небарове непадалёк ад Варшавы. чароўнасьць заключалася ў тым, што экскурсію праводзіла 93-гадовая пані Эльжбета Радзівіл, у якой мы гасьцявалі пасьля вясельля ў Варшаве, і якая запрасіла нас адведаць Небароў. з тых фотак мне трапілася на вочы вось гэтая старадаўняя лава, якая стаіць адразу ў холе. зацікавіла: што ж значыць гэты надпіс? гугл выдаў пераклад --

НЕ СПАЧЫВАЙ, ІДЗІ НАПЕРАД.

вось дзе Радзівілаўская мудрасьць. вось хто не сядзеў на месцы!..
і мне адразу стала зразумела, адкуль гэтая фраза, якую так любіць паўтараць пані Эльжбета: "Ніколі назад, толькі наперад!"

Тэгі: