it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 05

гэты я б сьпяваў стоячы. а сёньняшні -- ня буду.

"ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ".

Музыка: Васіль Раінчык
Словы: Леанід Пранчак Уладзімер Някляеў

Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды!
Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая Зямля.
Беларусь, Беларусь, хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві ты, ты Радзіма мая!

Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне.
Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі.
Жыве, жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне —
Беларускі горды дух увасстаў з даўніны.
Беларусь, Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.

Жыве Беларусь, нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры,
Будзе вечна на зямлі паспаліты наш Род.
Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві ты, Беларускі Народ!

-------------------------------------------------------------

UPD мне зрабілі слушную заўвагу -- тэкст Някляева, а не Пранчака. вось гісторыя пра гэта на "Нашай Ніве", дзе апавядае сам Някляеў:

«Некалі я і Васіль Раінчык напісалі някепскую рэч пад назвай «Жыві, Беларусь!», якая магла, канечне, прэтэндаваць на тое, каб стаць гімнам. Раінчык — зямляк Лукашэнкі, дык меў спадзяванні. Нават абяцанні нейкія… І ўсё мне даводзіў: «Калі б ты не пасварыўся з Лукашэнкам, калі б не з’ехаў…» Не разумеючы, што нічога б не было, калі б я нават не пасварыўся і не з’ехаў. Паколькі Расія пакінула сваім гімнам савецкі, дык савецкі гімн павінен быў застацца і ў Беларусі. Ён і застаўся», — пісаў у сваім блогу Уладзімір Някляеў.

Калі быў абвешчаны конкурс на дзяржаўны гімн, Раінчык звярнуўся да паэта Леаніда Пранчака, і той перапрацаваў песню ў «Красуй, Беларусь», прыбраўшы тое, шо не стасавалася з лукашэнкаўскай палітыкай.

Тэгі: