it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 01

свае задаволеныя пысы забойцы выкладаюць на сайт Паляваньне і Рыбалка. я згодны з Кулінковічам, што каб забіваць такіх прыгожых жывёлаў -- трэба быць...
некалі я рабіў інтэрвію з паляўнічым. і кожны раз, калі я казаў яму "вы забіваеце жывёлу", ён папраўляў мяне: "мы здабываем жывёлу". гуманныя людзі!..

відаць, гэта вялікае геройства -- заваліць дзіка са стрэльбы з аптычным прыцэлам

я зычу паляўнічым аднаго -- аднойчы стаць на месца ахвяры

а кім трэба быць, каб прадаваць жыцьцё зубра за 40 тысяч эўра?..

раней, калі людзі палявалі жывёлу каб есьці, каб выжыць, гэта можна зразумець. сёньняшнія паляўнічыя, якія забіваюць для ўласнае асалоды, каб сябе пацешыць -- хто яны?.. падкажыце, бо сярод маіх знаёмых такіх няма і быць ня можа.

Тэгі: