it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 23

прынамсі, гугл не выдае яго ні на якой мове (папраўце, калі памыляюся).

Магдалена з Завішаў (1861-1945) была жонкай Мікалая Рафала Радзівіла (1880-1914) з Кухцічаў (ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ).

яна мела мянушку "Беларусіха", безь яе фінансавай дапамогі не было б газэты "Наша Ніва", суполкі "Загляне сонцэ і ў наша ваконцэ", першай кнігі Максіма Багдановіча "Вянок" (1913), першай кнігі Канстанцыі Буйло "Курганная кветка" (1914), "Рунь" Максіма Гарэцкага, "Васількі" Ядвігіна Ш., "Родныя зьявы" Тараса Гушчы (Якуба Коласа).
у сваіх маёнтках княгіня Радзівіл вывесіла абвесткі, у якіх сваім служачым прапаноўвала "заміж польскай і расійскай ужываць беларускую мову".
у Менску і цяпер захаваўся дом, дзе жыла пані Магдалена -- жоўты, справа ад Чырвонага касьцёла. пані Радзівіл займала там першы паверх.

айцец Аляксандар Надсан напісаў надзвычай цікавую кнігу "Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі" (Менск, 2009), дзе апавядаецца, як княгіня ахвяравала на нацыянальную справу каштоўнае калье, а тагачасныя бэнээфаўцы па добрай беларускай традыцыі "грант" падзялілі і праелі 😉

угледзьцеся ў фота гэтай слаўнай асобы!

PS фотаздымак ласкава атрыманы ад кн. Мікалая Радзівіла

Тэгі: