it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 12

ПЕРАДРКУОЎКА З ТUТ.BY


У першыя хвіліны старога Новага года, які ў Беларусі па традыцыі будуць адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня, у жывым эфіры TUT.BY-ТВ пачнецца інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі "Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі".



Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю.

Нехта з тых, хто ўжо глядзеў святочную казку, бачыць у ёй традыцыйнае супрацьстаянне сілаў дабра і зла. Адважны і нязграбны прынц Бадмінтон змагаецца за сэрца прынцэсы Бульвінеі. Іхняму каханню супраціўляецца бацька прынцэсы кароль Барахлей ХІІ.

Іншыя заўважылі ў стужцы паралелі з сённяшняй Беларуссю.

“Барахляндыя” — гэта такі малабюджэтны навагодні тэлеспектакль. Некаторыя ўгледзелі там шмат авангарду. Што да мяне, то яна простая, ясная, можна спакойна паказваць дзецям, — патлумачыў Лявон Вольскі. — Безумоўна, можна праводзіць аналогіі з нашым сучасным грамадствам, але, напрыклад, у Шварца гэтых аналогій было нашмат болей, каб паставіць “Забіць дракона” на беларускай мове”.

У галоўных ролях арыгінальнай пастаноўкі — Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, а таксама Алег Хаменка, Яўген Калмыкоў, Лявон і Ганна Вольскія, а таксама акцёры Купалаўскага тэатра. Рэжысёр фільма — Мацей Сабураў.

“Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі” — не першы навагодні праект сужэнства Вольскіх. Дагэтуль яны падрыхтавалі для тэлеканала “Белсат” праграмы "Снежны завулак, 8" і "Снежны завулак, 9".

Такім чынам, не прапусціце! TUT.BY-ТВ. 13 студзеня, 24.00!


Тэгі: