it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 11

абсурдная, як на мяне, сытуацыя. гурт NRM у асобе Піта Паўлава заявіў, што яны будуць выступаць на Рок-каранацыі безь Лявона Вольскага, утрох. для мяне гэта раўнацэнна калі б мой "сітраенчык" заявіў, што ён будзе безь мяне таксаваць па начах.

і самае неверагоднае -- што пра ўсё гэта сам Лявон Вольскі даведаўся з інтэрнэту. Вось ягоны зварот да прыхільнікаў:

Шаноўныя сябры!

Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.

А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.

Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы.

І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.

Лявон Вольскі

Далей -- болей! У інтэрвію Еўрарадыё Піт Паўлаў падзяліўся шчырасьцю, распавёўшы, што цяпер NRM запісвае новы альбом... бяз Вольскага.

Аргумэнты, калі коратка такія -- Вольскі заняўся іншымі праэктамі, быкуе, энэрэму ўвагі не надзяляе.

Ня ведаю, як для вас, але для мяне NRM -- гэта выключна Лявон Вольскі (як і Песьняры -- Уладзімер Мулявін). І калі ён, заснавальнік гурта, вырашыў, што варта ўзяць паўзу ці ўвогуле пахаваць гурт (толькі ня гэта, я вырас на гэтых песьнях!..) -- ён мае на гэта поўнае права.

Іншыя ўдзельнікі гурта -- добрыя людзі, добрыя музыкі, але безь Лявона гэта ніякі не NRM. І калі яны будуць сьпяваць далей -- гэта будзе выкарыстаньне брэнду NRM. Не? Хай засьпяваюць пад іншым назовам -- пабачым, што з гэтага будзе.

Як вам заява Піта Паўлава: "Яўнага франтмэна ў N.R.M. ніколі не было, і зараз не будзе, — распавёў Піт Паўлаў пра тое, як гурт мяркуе выступаць на "Рок-каранацыі". — Мы будзем спяваць усе ўтрох".

Так і хочацца спытаць: Пеця, ці ты сьляпы ці прыкідваешся? Без цябе NRM можа быць, без Вольскага -- НЕ! Ёсьць добрыя музыкі, сьпевакі, а ёсьць -- прарокі свае справы. Вольскі -- эпоха, пакаленьне, уладар пярсьцёнкаў думак тысяч юнакоў і дзяўчат !

Мая пазыцыя такая: я не пайду слухаць NRM без Вольскага (гучыць як "селядзец пад футрай без селядца"). Бо гэта не NRM.

Ці ўсе Пеці лічаць, што яны "паюць ах..цельна"?..

Тэгі: