it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 09

Чарговы допіс ад гомельскага чытача Блогу Андруся Сувалава, дасланы ў "Навіны Блогу". Дасылайце свае развагі і Вы. Гэта ў кожным разе больш канструктыўна, чым сварыцца ў камэнтах!..

Інтэрнэт, як сродак прапаганды

Інтэрнэт – гэта асноўны сродак сувязі і пошука інфармацыі на дадзены момант. Ці магчыма яго кантраляваць? Так, яго кантраляваць гэтак жа магчыма, як адсочваць і сачыць за будаўніцтвам вялікага лабірынта. Навошта і каму гэта патрэбна? У першым сказе можна знайсці адказ; уласна кажучы, тое, што інтэрнэт займае ў нашым жыцці не апошняе месца – галоўная прычыны, менавіта з-за якой за ім сочаць і, калі гэта патрэбна, накіроўваць у “правільнае” рэчышча.
Каб у грамадстве адбыўся нейкі выбух, напрыклад, у мінулыя часы гэтым выбухам часцей за ўсё з’яўлялася ўзброенае паўстанне, патрэбна прапаганда. Толькі праз яе можна змяніць меркаванне чалавека, паказаць яму тое, што раней ён не заўважаў. У сучасныя часы прапаганда можа здзейсняцца праз: тэлевізар, радыё, улёткі і газеты, і, вядома, інтэрнэт. Праз тэлевізар і радыё – асноўныя накірункі, мы прапагандаваць не можам, бо гэта было б багата вынікамі для ўрада, благімі вынікамі. Прапаганда праз улёткі і газеты замарожваецца з-за інтэрнэту, больш простага накірунку. Зараз мы прыйшлі яшчэ да адной прычыны, чаму інтэрнэт трэба кантраляваць – гэта асноўны накірунак сучаснай прапаганды. Гэты кантроль мае выгляд дзвюх кнопак – “уключыць” і “выключыць”. Праўда, другую ціснуць толькі ў экстраных выпадках.
Чаму інтэрнэт дзейнічае і чаму спец.службам яго нельга часта выключаць? Уявім сабе, што інтэрнэту ў нас няма. Цяпер, каб здабыць інфармацыю, каб распаўсюдзіць нейкі матэрыял, мы пойдзем у падполле. Па-першае, уладам складаней сачыць за падполлем, чым за інтэрнэтам. Пераход у падполле таксама з’яўляецца цвёрдым крокам да сапраўднай барацьбы, якая небяспечна для любога нелегітымнага ўрада. Па-другое, мы пачнём рухацца, усталёўваць стасункі, выдаваць газеты і ўлёткі ў большай колькасці. Мы ўжо не будзем сядзець дома за кампутарамі, гартаючы старонкі сайтаў, і пакідаць камэнтарыі, якія нікому не цікавыя. Часцей за ўсё чалавек прыходзіць да свядомасці праз пасрэдніка – сеціву, прыйшоўшы такім чынам, ён застаецца “інтэрнэт-змагаром”. Калі гэта адбудзецца праз, напрыклад, жывую размову ці тыя ж самыя ўлёткі, наступным крокам чалавека будзе пошук падпольшчыкаў ці іх аднадумцаў або чаканне “сігналу”. Па-трэцяе, інтэрнэт ўжо паспеў выявіць сабе, як бяспечная сістэма для ўраду. Праз яе прапаганда губляе сваё полымя і свае мэты, бо прымушае нас сядзець дома, а не дзейнічаць.
Чаму рухі ў Беларусі гэткія слабыя і марудныя? Я знайшоў адказ у тым, што большасць свядомых беларусаў з’яўляецца не больш, не менш, як “інтэрнэт-змагарамі”. Гэтае становішча мы можам змяніць самі, толькі самі. Мы павіны пераняць польскі вопыт барацьбы і перанесці яго ў сучасныя часы і нашу краіну.
Цалкам магчыма, што ўсё тое, што я тут напісаў, усталявалася само-сабой. Але ад гэтага нічога не змяняецца.

Інтэрнэт, як сродак прапаганды
Тэгі: