it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 07

у краме, за касаю, на падваконьні сядзець дзед з бабаю. гамоняць. яна ў якасьці прыпавесьці распавядае яму верш, які я чуў яшчэ ў дзяцінстве ў вёсцы.

Гаварыла баба дзеду:
-- Я ў Амерыку паеду!
-- Ах, старая ты п..да,
Туда ня ходзят паязда!..

І тут дзед аўтарытэтна адказвае:
-- Ужо ходзяць -- пад Ла-Маншам!..

Мне згадаўся расповед бабулі, як яе дзядзька паехаў перад Рэвалюцыяй у Амэрыку на заробкі. Жонцы прысылаў золата. А яна ўсё мяняла на мікалаеўскія рублі. Грымнула Рэвалюцыя, дзядзька вярнуўся да сям'і. Дзе грошы, пытаецца. А баба паказвае яму ў склепе на некалькі мяхоў непатрэбных ужо нікому паперак...

Тэгі: