it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 06

даслана ў "Навіны Блогу".

Мы – змагары ў пакаленнях

Мы змагаемся за Свабоду, а менавіта яе, самае дарагое, у нас і забіраюць – даюць па 10-15 сутак, некаторым яшчэ больш – маўляў, падумайце, ці па правільным кірунку ідзяце і супраць каго ідзяце. Да гэтага уладары-дыктатары дадумаліся тысячагоддзі назад. Праўда, яны не ўбачылі гэткай маленькая драбніцы – адчуўшы поўную няволю, чалавек яшчэ больш пачынае цаніць волю, а значыцца яшчэ мацней распальваецца ягонае сэрца. Дазнаўшыся пра гэта, дыктатуры знайшлі яшчэ больш жорсткую расправу – смяротнае пакаранне за супярэчныя меркаванні. Разлічана, што людзей ахутае страх і яны замаўчаць, спыняцца. Але і тут прасочвае псіхалогія, якая не зычыць нічога добрага дыктарам. Часам, арышты і знікненні людзей наадварот згуртоўваюць. А згуртоўванне нічога добрага не абяцае. Напэўна, таксама і з гэтай нагоды Лукашэнка пачаў выпускаць людзей на свабоду – у яго камандзе, відаць, не толькі дурні. Выпусціць, і ўсе падумаюць пра ягоную літасць, улагодзіць ворагаў, паменшыцца запал ў людзей.
Мы ў лепшым становішчы, чым Лукашэнка і ўся яе каманда, нам лягчэй. Па-першае, мы ведаем, што Свабоды без крыві не здабыць, таму гатовыя ахвяраваць. Лукашэнка не можа ахвяраваць ўладай, бо гэта сэнс яго жыцця. Па-другое, за нас мінулае і будучыня, мы хочам, каб Беларусь стала дэмакратычнай краінай, мы ведаем, як канчалася жыццё дыктараў. Лукашэнка хоча не Беларусь зрабіць дыктатарскай краінай, ён хоча мець уладу і грошы, на будучыню яму ўсё адно – наступны за ім будзе дыктатарам ці дэмакратам. А вось мінулае, лёс дыктараў, яго турбуе, таму ён і не спіць ноччу. Па-трэцяе, з усяго гэтага вынікае – у нас большая і мацнецкая крыніца натхнення. А натхненне ж і дае моцы для барацьбы.
Беларускі народ чакае герояў і збавіцеляў. Але шукаць іх трэба не ў суседніх краінах, не ў шэрагах аднадумцаў, шукаць трэба ў сабе. І калі ты адчуваеш з поўнай адказнасцю, што можаш стаць героям – дзейнічай. Што рабіць? Дамаўляцца, мы так і не навучыліся дамаўляцца, аб гэтым сведчыць лёс усіх нашых паўстанняў у былыя часы, і перш-наперш трэба навучыцца самому. Перамога – гэта не Рым, да якога ўсе дарогі вядуць, да перамогі вядзе толькі адзіная дарога, вось на гэтую дарогу і павінны мы ўсе разам стаць. Як рабіць? Вядома, не так, як робіць “Наша ніва” – аддае свае кампутары, маўляў, бярыце, мы ў чытачоў пазычым. Не так, як зрабілі нашыя непрадбачлівыя былыя кандыдаты. У нас хапае мужнасці, але ў нас не хапае хітрасці. Вынік – і гэтаму трэба вучыцца. Дык чаго жа мы чакаем? Столькі год прайшло, а мы так і выходзім на Плошчу, і, вядома, атрымліваем: па галаве, 15 сутак і звальненне ці выключэнне.
Апошняе што хачу мовіць – хопіць цацкацца – налепкі ляпіць, заклікаць на Плошчу дый распавядаць на кухні свае ідэі. Зараз трэба адзінае – моцны Супраціў. Беларусы ўжо даўно саспелі напісаць новую светлую старонку гісторыі Бацькаўшчыны. Мы – змагары ў пакаленнях.

Вучань Гомельскага гарадскога ліцэй №1 Андрусь Сувалаў

Тэгі: